25 снежня 2024, Серада, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ярмошына пераўзышла саму сябе

3

«Калі я дасягнуў дна, знізу пастукалі». Здавалася, што правесці больш непраўдападобныя «выбары», чым у 2004 годзе, нельга. Тады, нагадаю, ужо ў першым туры, па версіі ЦВК, былі абраныя 108 са 110 «дэпутатаў». Аднак Лідзія Ярмошына пераўзышла саму сябе.

Гэтым разам у першым туры абраныя ўсё 110 «дэпутатаў». І сярод іх, зразумела, няма ні воднага прадстаўніка апазіцыі.

«Салідарнасць» ужо пісала, што ў адносінах з Захадам беларускія ўлады ўзялі на ўзбраенне прынцып: «Ешце, што даюць!». Афіцыйны Менск нават не паспрабаваў імітаваць крыху праўдападобны сцэнар «выбараў»: з другім турам у некаторых акругах і патрапленнем у «палату прадстаўнікоў» асобных прадстаўнікоў апазіцыі. Замест гэтага ўсіх абралі адным махам з датэрміновым галасаваннем на ўзроўні 26,3% і адсутнасцю незалежнага кантролю за падлікам галасоў.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка ўхітрыўся заявіць на «Дажынках: 1) выбарчая кампанія праходзіць у поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй і законамі краіны; 2) «мы суцэльна парушаем законы і вядзем выбары па паняццях Захаду і АБСЕ»; 3) «калі, ужо, і ў гэты раз выбары стануцца «недэмакратычнымі», мы з імі (з Захадам. — Заўв. аўт.) спынім усялякія размовы».

На практыцы атрымалася як у тый показцы: «Карысная парада гасцінным гаспадарам. Калі да вас прыйшлі гасцюй і вы паставіце на стол хрэн, тады ніхто не зможа сказаць, што ў вас на стале ні хрэна не было. А калі вы паставіце хрэн у некалькіх выглядах, тады можна сказаць гасцям: «Якога хрэна вам яшчэ трэба?»

Выбары былі? Былі. Бюлетэні ў скрыні кідалі? Кідалі. Апазіцыянеры ў бюлетэнях былі? Былі. Так якога хрэна вам яшчэ трэба?

Зараз міжнародным арганізацыям птрэба прыняць няпростае рашэнне. Відавочна, што Захад настройваўся на прызнанне беларускіх «выбараў». Аднак у сітуацыі, якая склалася, гэта выглядала б здзекам са здаровага сэнсу і пастулатаў дэмакратыі. Еўрапейскім і амерыканскім палітыкам трэба будзе альбо, моцна зажмурыўшыся, праглынуць варыва місіс Ярмошынай і паспрабаваць, каб не званітавала, альбо ветліва адмовіцца ад прапанаванай стравы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках