26 снежня 2024, Чацвер, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гомелі «выбары» не адбыліся ў большасці акругаў

5

Усё 6 дзён галасавання назіральнікі ад АДС вялі падлік тых, хто прагаласаваў, і звяралі свае лічбы з дадзенымі камісіі. Назіральнікі сцвярджаюць, што фальсіфікацыі колькасьці тых, хто прагаласаваў, былі выяўленыя яшчэ пры датэрміновым галасаванні:

- Датэрмінова на мой участак №29 прыйшло 6% выбаршчыкаў. Гэта вельмі мала. Мае дадзеныя супадалі з дадзенымі камісіі, і ў мяне не было сумневу, што я лічу нешта няправільна. З сакратаром камісіі я ўстанавіла добрыя стасункі і, думаю, гэта паўплывала на тое, што яны не пайшлі на фальсіфікацыі. Я распавядала аб судах і "сутках", на якія садзяць нашых актывістаў за праўду, распавяла, што пакараць за фальсіфікацыі на выбарах можна і праз 10 гадоў. Думаю, яны спалохаліся, -- паведаміла «Праваабаронцам за свабодныя выбары» назіральніца Зінаіда Шуміліна.

Камісіі на гэтых участках у дзень галасавання спрабавалі падвысіць яўку. Назіральнікі бачылі, што чальцы гэтых двух камісіяў нават арганізавалі спецыяльныя агітбрыгады. Праз тэлефоны і дамафоны яны запрашалі людзей прыйсці і прагаласаваць.

На ўчастку №30 датэрмінова прагаласавала таксама 6%, у асноўны дзень яшчэ 28%. Назіральнік Судзілоўская Людміла кажа, што ўсяго прыйшло 34% выбаршчыкаў. Камісія падвысіла гэтую лічбу да 41%, але ўсё роўна прызнала, што выбары не адбыліся.

У Гомельскай вобласці суцэльнае назіранне было арганізавана дэмсіламі на 53 кантрольных участках. Каб выявіць рэальную яўку, назіральнікі лічылі тых, хто прагаласаваў, усё 6 дзён выбараў. Каардынатар назірання Васіль Палякаў кажа, што па ўсіх кантрольных участках рэальная яўка ніжэй за афіцыйную. Калі б камісіі не маніпулявалі лічбамі, дык выбары ў Гомелі маглі адбыцца толькі ў 2 з 6 акругаў.

- Мы арганізавалі назіранне на 11 участках у Гомельскай-Савецкай акрузе, - кажа Васіль Палякаў. - І на ўсіх яўка была ніжэй за 40%. Хоць афіцыйная яўка па акрузе каля 52%. Зыходзячы з таго, што 29-я і 30-я камісіі не пайшлі на падман і фальсіфікацыі, мы бачым рэальныя лічбы па яўцы і падтрымцы кандыдатаў. Так, афіцыйна пераможца выбараў у 34-ай акрузе Ларыса Кузняцова ўзяла 54%. А на 29-м участку чамусьці 27%.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках