25 лiстапада 2024, панядзелак, 6:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Гарбачоў: «Маю жонку спрабавалі забіць»

9
Віктар Гарбачоў: «Маю жонку спрабавалі забіць»

На думку лідэра кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва" Віктара Гарбачова, улады хочуць ізаляваць яго перад мітынгам прадпрымальнікаў 10 студзеня. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю БелаПАН.

8 студзеня над лідэрам прадпрымальніцкага руху адбыўся суд. Раніцай В.Гарбачова з сям'ёй затрымалі на вакзале Барысава (Менская вобласць). Ужо ў цягніку да яго і яго 13-гадовага сына стаў чапляцца невядомы мужчына, спрабуючы справакаваць бойку.

"Гэты чалавек чакаў, што з майго боку будзе нейкая рэакцыя. Але я быў папярэджаны, што супраць мяне 8–9 студзеня плануюцца правакацыі, таму паводзіў сябе спакойна", – сказаў В.Гарбачоў.

Паводле яго слоў, незнаёмец не ўтойваў, што быў падасланы, таму што сказаў: "Я усё роўна з табой паб'юся. У мяне заданне". В.Гарбачоў паведаміў, што, калі яны ішлі ўздоўж электрычкі, гэты чалавек спрабаваў "скінуць жонку Святлану пад цягнік, штурхаючы яе". "Фактычна, быў здзейснены замах на забойства. І толькі тое, што жонка трымалася моцна за маю руку, выратавала яе ад падзення", – адзначыў В.Гарбачоў.

Як толькі да ўдзельнікаў інцыдэнту накіраваліся супрацоўнікі міліцыі, незнаёмец збег. Неўзабаве пачаўся суд над В.Гарбачовым. Яму інкрымінавалі дробнае хуліганства па артыкуле 17 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Аднак старшыня Барысаўскага раённага суду Юры Кобец, які павінен быў разглядаць справу лідэра кампаніі "За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва", узяў самаадвод. Гэтае рашэнне ён матываваў тым, што вучыўся разам з абвінавачваным на юрыдычным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Пасля невялікага перапынку суд аднавіўся, і яго пасяджэнне ўзначаліў намеснік старшыні Барысаўскага раённага суду Мікалай Кананчук. На судзе ў якасці сведкі ў прысутнасці выкладчыка быў заслуханы 13-гадовы сын прадпрымальніка. У выніку В.Гарбачова апраўдалі. Аднак, на яго думку, "пераследы не спыняцца". "Магу адназначна сказаць, што да Кастрычніцкай плошчы 10 студзеня я не даеду", – сказаў В.Гарбачоў. На гэты конт індывідуальныя прадпрымальнікі запланавалі мітынг супраць указу № 760 ад 29 снежня 2006 года, паводле якога з 1 студзеня 2008 года ІП могуць наймаць працаўнікоў толькі з ліку блізкіх сваякоў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках