24 лiстапада 2024, Нядзеля, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За вернасць ідэалам дыктатуры

19

Аляксандр Лукашэнка чарговым разам узнагародзіў двух самых адыёзных "байцоў" прапагандысцкага фронту – Аляксандра Зімоўскага і Юрыя Азаронка.

За падрыхтоўку дзіцячых конкурсаў песні "Еўрабачанне" ордэнам Францыска Скарыны ўзнагароджаны старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Аляксандр Зімоўскі.

Ганаровае званне "Заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь" прысвоенае намесніку старшыні Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі, былому намесніку генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Юрыю Азаронку.

Адпаведны Указ 31 снежня 2007 года падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Зімоўскі і Азаронак вядомыя ў Беларусі сваёй адыёзнасцю. Кіраўнік БТ асабіста вядзе вось ужо шмат гадоў псеўдааналітычныя праграмы прапагандысцкага чыну, а яго намеснік Азаронак вядомы серыяй дакументальных фільмаў, якія паліваюць брудам апазіцыю. За хлусню і падтасоўванне фактаў на Азаронка шматкроць падаваліся пазовы ў суд.

У той самы час непасрэдны ўдзельнік і пераможца «Еўрабачання» ўдастоіўся толькі падзякі. За высокае выканальніцкае майстэрства і перамогу ў дзіцячым конкурсе песні "Еўрабачанне-2007" распараджэннем кіраўніка дзяржавы Падзяка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь абвешчаная Аляксею Жыгалковічу.

Сярод тых, хто таксама ўдастоены Падзякі прэзідэнта, – выкладчык па вакале Вольга Вронская, харэограф Аляксандр Мяжэнны, дырэктар – мастацкі кіраўнік Моладзевага тэатра эстрады Васіль Раінчык.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках