24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скутэр у Беларусі прыраўняюць да матацыкла

Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі перадало ва ўрад дакументы, згодна з якімі скутэр будзе прыроўнены да матацыкла, паведамляе "Інтэрфакс".

"Дакументы, згодна з якімі скутэр будзе прыроўнены да матацыкла, знаходзяцца на разглядзе ва ўрадзе", – сказаў міністр унутраных спраў Навумаў.

Навумаў растлумачыў, што згодна з гэтымі дакументамі, будуць мець права кіраваць скутэрамі людзі, дасягнуўшыя паўналецця. Яны павінны мець права на кіраванне дадзеным транспартным сродкам, а таксама насіць шлемы.

Міністр дадаў, што "непаўналетнія будуць ездзіць на роварах". "У Менску хутка адкрыецца 30-кіламетровая веласіпедная траса", – адзначыў ён.

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках