24 лiстапада 2024, Нядзеля, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША працягнуць прымаць санкцыі супраць беларускага рэжыму

22
ЗША працягнуць прымаць санкцыі супраць беларускага рэжыму

Амбасада ЗША ў Беларусі пракамэнтавала заяву Аляксандра Лукашэнкі ад 30 сьнежня. “ЗША пасьлядоўна казалі беларускім уладам, што мы працягнем прымаць меры адносна беларускіх чыноўнікаў і тых, хто нясе адказнасьць за парушэньне правоў чалавека, уціск дэмакратыі і карупцыю, якія яны выкарыстоўваюць як інструмэнт утрыманьня ўлады”, -- заяўляе Амбасада ЗША.

“Мы таксама гатовыя прыняць належныя меры адносна аб'ектаў, якія знаходзяцца ва ўласнасьці альбо кантралююцца такімі асобамі. Заява амбасадаркі ЗША Карэн Ст'юарт на гэты конт на прэсавай канфэрэнцыі 13 сьнежня была зробленая ў поўнай адпаведнасьці з палітыкай Злучаных Штатаў.

А ключ да паляпшэньня амэрыкана-беларускіх стасункаў застаецца ў руках Беларусі. Гэта вызваленьне ўсіх палітзьняволеных і захаваньне асноватворных дэмакратычных нормаў, уключна з свабодай выказваньняў, сходаў і асацыяцый. Мы гатовыя пазытыўна адрэагаваць на рашэньне ўладаў аб вызваленьні ўсіх палітзьняволеных. Такі крок мог бы адкрыць шлях да доўгачаканага паляпшэньня стасункаў”, -- гаворыцца ў заяве.

30 сьнежня Аляксандар Лукашэнка прыгразіў выслаць амбасадара ЗША, калі Злучаныя Штаты Амэрыкі ўвядуць новыя санкцыі супраць Беларусі.Аляксандар Лукашэнка заявіў:

“Як толькі будуць уведзены істотныя для нашай эканомікі санкцыі, то мы адрэагуем вельмі жорстка па ўсіх накірунках, у палітыцы, у эканоміцы і іншых сфэрах. Першы, хто будзе вышпурнуты, гэта будзе амбасадар Злучаных Штатаў”.

Раней на прэсавай канфэрэнцыі амбасадарка ЗША заявіла ў Менску, што амэрыканскі ўрад абдумвае ўвядзеньне дадатковых санкцый адносна беларускіх прадпрыемстваў у 2008 годзе.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках