28 снежня 2024, Субота, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аўтуховіч – на волі, Лявонаў – у чаканні

3
Аўтуховіч – на волі, Лявонаў – у чаканні

Палітвязню і прадпрымальніку Юрыю Лявонаву можа быць змененая мера стрымання. Як паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 былы калега Лявонава Уладзімір Асіпенка, 21 студзеня ў Баранавіцкую калонію паступіў ліст з Дэпартамента выканання пакарання МУС, у якім кіраўніцтву калоніі было прапанавана разглядзець пытанне аб умоўна-датэрміновым вызваленні Юрыя Лявонава.

Паводле беларускага заканадаўства права на ўмоўна-датэрміновае вызваленне маюць толькі тыя зняволеныя, хто адбыў палову ад прысуджанага тэрміна пакарання. У Юрыя Лявонава сярэдзіна тэрміна прыпадае на 21 сакавіка. Аднак сябры і родныя мяркуюць, што вызваліць Лявонава могуць у любы момант, бо залежыць гэта ўжо не ад закона, а ад распараджэння на вышэйшым узроўні.

Юры Лявонаў, уладальнік ваўкавыскай фірмы «Ніка-транс» і дзелавы партнёр вызваленага ў мінулую пятніцу Міколы Аўтуховіча, 7 ліпеня 2006 года быў прысуджаны да 3 гадоў 5 месяцаў пазбаўлення волі па сфабрыкаваным абвінавачанні нібыта за ўхіленне ад выплаты падаткаў. Разам з Аўтуховічам Лявонаў з'яўляўся адным з лідэраў прадпрымальніцкага руху Гарадзеншчыны. Прадпрымальнікі неаднаразова арганізоўвалі страйкі, а, ужо знаходзячыся ў турме, аб'яўлялі галадоўкі на знак пратэсту супраць пазапраўнага ціску з боку ўлад.

18 студзеня нечакана выйшаў на свабоду палітвязень Мікола Аўтуховіч, яму змянілі меру стрымання з пазбаўлення волі на папраўчыя працы. Характэрна, што ў кастрычніку 2007 года камісія па ўмоўна-датэрміновым вызваленні адмовілася змякчыць для яго прысуд. А 18 студзеня ў калонію прыехаў пракурор і паведаміў Аўтуховічу, што той свабодны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках