27 лiстапада 2024, Серада, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Радзіму Лукашэнкі сатруць з мапы Беларусі

5

Часткай горада Шклова стане вёска Рыжковічы, якая атрымала вядомасць як месца, дзе калісьці жыў Аляксандр Лукашэнка. Рашэнне пра гэтым прыняў Магілёўскі аблсавет. У Рыжковічах сёння пражывае каля 500 чалавек. Сярод іх – жонка Лукашэнкі Галіна Радзівонаўна.

Галіна Радзівонаўна кіравала раней мясцовым дзіцячым садком, а цяпер арганізоўвае аздараўленне і санаторнае лячэнне жыхароў Шклоўскага раёна.

Тут лёгка пачуць успаміны мясцовых жыхароў пра асабістае знаёмства з Лукашэнкам. Праўда, час паломніцтва журналістаў у Рыжковічы мінуў, аднак засталіся жадаючыя распавесці ўсім пра знакамітага земляка.

Да Шклова таксама далучаецца пасёлак Маладзёжны. Як паведамляе выданне "Бюллетень онлайн", далёка не ўсе жыхары Рыжковічаў і Маладзёжнага задаволеныя далучэннем да «вялікага» горада. Супраць – бацькі школьнікаў. Пры паступленні ў ВНУ іх дзеці губляюць ільготы як жыхары сельскай мясцовасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках