26 снежня 2024, Чацвер, 9:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна стане сябрам СГА да сакавіка

16 студзеня ЕЗ і Украіна вырашылі апошнія пытанні, якія заставаліся адкрытымі ў кантэксце абмеркавання ўступлення Украіны ў Сусветную гандлёвую арганизацыю (СГА).. Узгадненне ўмоў адкрывае шлях да ўступлення Украіны ў СГА і стварэння зоны свабоднага гандлю паміж Украінай і Еўразвязам.

На сустрэчы ў Лондане 16 студзеня Камісар ЕЗ па пытаннях гандлю Піцер Мендэльсон і віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Рыгор Немыра дасягнулі згоды адносна канчатковых умоў уступлення Украіны ў СГА. Гэтая згода адкрывае шлях да зацвярджэння сябрамі СГА умоў уступлення Украіны ў гэтую арганізацыю. Пасля ратыфікацыі пагадненняў аб уступленні Украіна стане 152-м сябрам СГА, паведамляе Карэспандэнт.net.

Сусветная гандлёвая арганізацыя мае намер разгледзець заяўку Украіны на ўступленне 5 лютага.

Нагадаем, 27 снежня 2007 года Юшчанка заявіў, што Украіна стане сябрам СГА да сакавіка 2008 года.

Цяпер Еўрапейскі Звяз пачынае перамовы з Украінай адносна комплекснага пагаднення аб стварэнні зоны свабоднага гандлю.

У прадстаўніцтве Еўрапейскай Камісіі ва Украіне адзначылі, што ў 2006 годзе Еўракамісія прапанавала Украіне скласці новае пашыранае пагадненне, якое будзе ўключаць правядзенне перамоваў адносна стварэння зоны свабоднага гандлю для ўзмацнення інтэграцыі двух эканомік. Сяброўства ў Сусветнай гандлёвай арганізацыі з'яўляецца абавязковай умовай для пачатку такіх перамоў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках