24 лiстапада 2024, Нядзеля, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Гарбачоў: «Хочаш нармальна жыць – павінен за гэта змагацца»

3

«Учорашні пратэст паказаў, што ізаляцыя і арышты лідэраў самім жа ўладам выйдуць бокам. Калі няма лідэраў – сітуацыя выходзіць з-пад кантролю. А ўвогуле, акцыя, на маю думку, прайшла ўдала і паказала, што людзі, нарэшце, пачынаюць разумець, што ўсё залежыць асабіста ад кожнага. Хочаш нармальна жыць, павінен за гэта змагацца», – заявіў прэс-цэнтру Хартыі’97 лідэр кампаніі «За свабоднае развіццё прадпрымальніцтва» Віктар Гарбачоў.

Паводле яго слоў, пратэсты прадпрымальнікаў могуць стаць сур’ёзным штуршком для развіцця дэмакратыі ў краіне. “Нават тыя, хто ўчора не выходзіў на плошчу і працуе сёння на рынках, актыўна абмяркоўваюць учорашнюю акцыю і гавораць пра тое, што калі 760 указ не будзе скасаваны да вясны, то хваля пратэсту толькі ўзмоцніцца і пяройдзе ў палітычную плоскасць”, – упэўнены прадпрымальнік.

Ён лічыць, што “указ пралабіяваны буйным бізнэсам і супярэчыць замежнай практыцы. Але ўлады не хочуць гэтага прызнаць і адмяніць дыскрымінацыйны ўказ, не вырашаюць праблему, чым заводзяць яе ў тупік, таму ў нас застаецца адзін выхад – народны пратэст у выглядзе вулічных дэманстрацый і страйкаў”, – гаворыць Віктар Гарбачоў.

Пры гэтым лідэр прадпрымальніцкага руху падкрэслівае, што “нараджаецца новая беларуская свядомасць – за спіной нікога няма, таму абараняцца трэба самому, а эфектыўна абараняцца можна і трэба, толькі аб'яднаўшыся. Цяпер як раз актыўна ідзе працэс кансалідацыі некалі разрозненых прадпрымальнікаў. Калі ўлады не пойдуць нам на саступкі, пратэсты будуць узмацняцца, мы маем намер ісці да канца”, – падкрэсліў прадпрымальнік.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках