26 снежня 2024, Чацвер, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея падвысіць пошліну на нафту для Беларусі

6

Стаўка экспартнай пошліны на нафту ў Расеі з 1 лютага 2008 года павялічыцца на $58,4 і складзе $333,8 за тону. Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ са спасылкай на намесніка начальніка аддзела мытных плацяжоў Мінфіна Аляксандра Саковіча.

«Сярэдняя цана маніторынгу за лістапад–снежань склала $89,19894 за барэль, такім чынам, лімітавая стаўка пошліны – $333,824 за тону. Гэта значыць, мы выходзім на рэкордны за ўвесь час памер пошліны на экспарт нафты з Расеі, які будзе ўсталяваны з 1 лютага – $333,8 за тону», – сказаў ён, нагадаўшы, што з 1 снежня гэтага года стаўка пошліны складае $275,4 за тону.

Такім чынам, пошліна на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, з 1 лютага 2008 года павялічыцца на $31,1 і складзе $111,2 за тону. Нагадаем, з 1 снежня памер стаўкі складаў $80,7 за тону, паведамляе АФН.

Згодна з беларуска-расейскім міжурадавым пагадненнем аб мерах па ўрэгуляванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва ў галіне экспарту нафты і нафтапрадуктаў (ад 12 студзеня 2007 г), пошліна на расейскую нафту, якая пастаўляецца ў Беларусь, на 2007 год вызначаецца з ужываннем каэфіцыента 0,293 ад расейскай пошліны, на 2008 год – 0,335.

Саковіч таксама паведаміў, што экспартная пошліна на светлыя нафтапрадукты складзе з 1 лютага 2008 года $237,2 за тону (цяпер $197,8), на цёмныя – $127,8 ($106,6).

Згодна з беларуска-расейскім пагадненнем, такія ж мытныя пошліны будуць дзейнічаць пры экспарце нафтапрадуктаў з Беларусі ў трэція краіны.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках