2 лiстапада 2024, Субота, 10:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі намалявалі Уга Чавеса

6
У Беларусі намалявалі Уга Чавеса

Партрэт прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса менскі мастак-партрэтыст Міхаіл Баданаў пачаў маляваць яшчэ 1 кастрычніка. Хоць ад палатна вее апошнімі падзеямі – Уга Чавес на карціне як раз у такой жа чырвонай кашулі, як падчас сустрэчы з Лукашэнкам.

Па словах мастака, «ён працаваў па фатаграфіях. У амбасадзе Венесуэлы далі фота, на якім Чавес у зялёнай кашулі, да таго ж давялося перагледзець у Інтэрнэце шмат газет і часопісаў, каб упэўніцца, што Чавес усё-ткі аддае перавагу чырвонаму. Чырвоны падкрэслівае яго актыўнасць і рэвалюцыйнасць. Чырвоная кашуля – гэта яго фірмовы стыль», цытуе М.Баданава «КП в Беларуси».

Дарэчы, на пачатку студзеня з Беларусі ў Венесуэлу паедзе чарговая высокая дэлегацыя, з якой і перададуць партрэт Баданава ў падарунак «сябру» беларускага народа Уга Чавесу.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках