2 лiстапада 2024, Субота, 14:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намеснік міністра эканомікі: «Масавага продажу дзяржуласнасці расейцам не будзе»

7

Рашэнне Расеі аб выдзяленні Беларусі стабілізацыйнага дзяржкрэдыту на $1,5 млрд не абумоўленае прэтэнзіямі расейцаў на беларускую дзяржуласнасць, заявіў на прэс-канферэнцыі ў Менску намеснік міністра эканомікі Беларусі Алег Мельнікаў, які курыруе пытанні прыватызацыі.

"Глабальнага масавага распродажу маёмасці расейскім інвестарам не будзе", – падкрэсліў службовец.

Па словах намесніка міністра, урад пакуль не плануе прадаваць расейцам адзін з двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў «Нафтан».

Праўда, выказаўся з гэтай нагоды службовец неяк няўпэўнена. "Пэўнае рашэнне яшчэ не прынятае", – цытуе А.Мельнікава «Інтэрфакс».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках