24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Свабоду Артуру Фінькевічу! (Фотарэпартаж)

У суду Кастрычніцкага раёна Магілёва сёння цягам дня праходзяць стыхійныя акцыі пратэсту. Людзі патрабуюць вызвалення актывіста «Маладога Фронту» Артура Фінькевіча, якога сёння судзяць па ілжывых абвінавачваннях.

Каля суду Кастрычніцкага раёна Магілёва, дзе пачаўся працэс па справе актывіста «Маладога Фронту», палітвязня Артура Фінькевіча, цяпер знаходзяцца блізу 60 чалавек. Моладзевыя актывісты апранутыя ў кашулі з словамі «Свабоду Фінькевічу!», трымаюць у руках партрэты палітвязня і скандуюць «Свабоду!».

Нагадаем, што палітвязень Артур Фінькевіч абвінавачваецца ў парушэнні рэжыму адбывання пакарання на «хіміі» – яму пагражае да трох гадоў калоніі. На «хімію» актывіст патрапіў за графіці «Дастаў!» і «Мы хочам новага!».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках