23 снежня 2024, панядзелак, 22:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зварот сваякоў зніклых палітыкаў і журналіста да генеральнага пракурора

6
Зварот сваякоў зніклых палітыкаў і журналіста да генеральнага пракурора

Як вядома, адной з 12 рэкамендацый Еўразвяза Беларусі з'яўляецца «правядзенне сапраўды незалежнага расследавання або перагляд выпадкаў знікнення грамадзян». 30 кастрычніка сваякі выкрадзеных у Беларусі апазіцыянераў Зінаіда Ганчар, Ірына Красоўская, Святлана Завадская, Вольга Завадская, а таксама іх юрыдычныя прадстаўнікі Гары Паганяйла і Алег Воўчак перадалі Генеральнаму пракурору Беларусі дакумент, заснаваны на выніках грамадскага расследаваннях гэтых гучных спраў.

«Хадайніцтва і абвінаваўчы акт мы аднеслі ў Генеральную пракуратуру яшчэ 30 кастрычніка. Адказу дагэтуль не атрымалі. У хадайніцтве выкладзеная просьба аб тым, каб факты, выкладзеныя ў дадзеных дакументах, былі ўважліва вывучаныя пракуратурай і знайшлі рашэнне ў межах кампетэнцыі Генеральнай пракуратуры. Пачакаем месяц, а пасля будзем вырашаць праблему, чаму пракуратура гуляе з намі ў хованкі. Сёння мы разаслалі поўны змест абвінаваўчага заключэння ў прэсу. Гэты наш апошні зварот у Генеральную пракуратуру на нацыянальным узроўні. Пасля гэтага мы пяройдзем на стадыю рэалізацыі міжнародных механізмаў для вырашэння праблемы зніклых», – паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97 юрыдычны прадстаўнік сям'і Завадскіх Гары Паганяйла.

Па словах юрыста, дадзеныя дакументы – гэтае папярэдняе заключэнне грамадскага расследавання. «Гэта дакумент на 28 лістах друкаванага тэксту і ў ім выкладаюцца падзеі і доказы, якія даюць нам падставы падазраваць у дачыненні да гэтых злачынстваў вышэйшых беларускіх службоўцаў. У дадзеным дакуменце мы падагульнілі ўсе дзеянні, якія здзейснілі за гады так званага расследавання спраў аб знікненнях. Яшчэ ў студзені 2003 года мы звярталіся ў КДБ Беларусі з заявай ад імя пацярпелых і іх юрыдычных прадстаўнікоў аб узбуджэнні супраць Навумава, Шэймана, Паўлічэнкі, Сівакова крымінальнай справы па артыкуле «злачынствы супраць чалавецтва». Нам дагэтуль не паведамілі пра вынікі, прынятыя па гэтай заяве. Пасля заканчэння месячнага тэрміна мы звярнуліся ў суд Цэнтральнага раёна па абскарджанні бяздзейнасці органаў, якія вялі працэс. Суд адмовіў ва ўзбуджэнні такой судовай працэдуры, спаслаўшыся на непадведамаснасць суду. Мы мяркуем, што рашэнне прынятае загадзя неправасуднае. Мы абскардзілі рашэнне ў гарадскім судзе, пасля ў Вярхоўным, але пастанова суддзі пакінутая ў сіле», – адзначае юрыст.

«Гэта быў апошні наш зварот у пракуратуру на нацыянальным узроўні. Усе астатнія нашы дзеянні будуць накіраваныя на тое, каб шукаць магчымасці вырашэння гэтай справы ў еўрапейскіх судах. Я не спадзяюся, што ў Беларусі нешта раскрыецца. Не магу сцвярджаць, але занадта шмат фактаў, якія сведчаць пра тое, што вышэйшым беларускім асобам усё вядома, але яны не збіраюцца даваць нам адказы», – заявіла прэс-цэнтру Хартыі’97 маці зніклага журналіста Вольга Завадская.

Праваабаронцы лічаць з'яўленне такога дакумента вельмі важным. «Гэта абагульняючая праца. Яе аўтары вельмі шмат зрабілі, каб праліць святло на тое, што адбылося ў 1999-2000 гады. Гэта вельмі важна, таму што ўлады так і не далі адказу, куды зніклі Ганчар, Захаранка, Красоўскі, Завадскі. Мы так і не ведаем вінаватых, а еўрапейская супольнасць небеспадстаўна падазрае ў дачыненні да гэтых знікненняў вышэйшых беларускіх службоўцаў. Таму наша задача – распаўсюджваць гэты дакумент. Мы спадзяемся, што даведаемся пра праўду і дачакаемся справядлівага суду», – заявіў у інтэрв'ю прэс-цэнтру Хартыі’97 вядомы праваабаронца Валянцін Стэфановіч.

Поўны тэкст дакумента чытайце ТУТ

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках