24 лiстапада 2024, Нядзеля, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» купіць Мазырскі НПЗ, калі дазволяць…

2

Расейская кампанія «Газпром нафта», якая на мінулым тыдні прыцягнула сіндыкаваны крэдыт міжнародных банкаў на суму 2,2 млрд. даляраў, зацікаўленая ў тым, каб на гэтыя сродкі набыць актывы за мяжой, у тым ліку ў Беларусі.

Дачка ААТ «Газпром», які пасля доўгіх гадоў перамоваў атрымаў доступ да галоўнага беларускага актыву – «Белтрансгазу», таксама гатовая паквапіцца на стратэгічны рэсурс беларускай эканомікі. Кампанія гатовая набыць беларускую долю ў ААТ «Мазырскі НПЗ», праўда, такі крок магчымы толькі ў выпадку продажу прадпрыемства.

Буйная інвестыцыйная праграма, накіраваная на мадэрнізацыю і рэканструкцыю прадпрыемства, якую цяпер рэалізуе Мазырскі НПЗ, прадугледжвае прыцягненне значных замежных інвестыцый. На пачатку лістапада было заяўленае пра верагодны ўдзел паўднёвакарэйскага капіталу ў рэканструкцыі і будаўніцтве пад ключ; яго ўкладанне ацэньвалася прыкладна ў 126 млн. даляраў. У той самы час кіраўніцтва канцэрна «Белнафтахім» не выключала прыцягнення і іншых фінансавых інвестараў. Але пра продаж дзяржпакета (урад валодае 42,7% акцый; 42,5% належыць НГК «Слаўнафта») гаворкі не ішло, піша БДГ-online.

Эксперты, ды і крыніцы ва ўрадзе не выключалі, што для прыцягнення фінансавых рэсурсаў прадпрыемства выйдзе на IPO, выставіўшы на продаж астатні спрэчны пакет акцый, якія належаць супрацоўнікам дзяржаўнага ТАА «МНПЗ плюс». На большае Лукашэнка пакуль не быў гатовы. Але, магчыма, «Газпром нафце» сапраўды ёсць што прапанаваць беларускаму ўраду. Пакуль кіраўніцтва расейскай кампаніі не апублікавала пэўных лічбаў і ўмоў выхаду на замежныя рынкі.

Нараўне з беларускім праектам расейскія СМІ паведамляюць і пра іншыя патэнцыйныя набыцці «Газпром нафты» ў сферы здабычы і перапрацоўкі нафты. Сярод такіх расейскае выданне «Газета» называе сербскую нафтавую дзяржкампанію Naftna Industrija Srbije (NIS), у тэндэры на прыватызацыю якой збіраецца ўдзельнічаць расейская кампанія, славацкую Transpetrol у выпадку, калі яе будуць прадаваць; не выключаецца і купля НПЗ у Еўропе.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках