27 лiстапада 2024, Серада, 16:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На плошчы Незалежнасці паклалі радыёактыўную плітку

8
На плошчы Незалежнасці паклалі радыёактыўную плітку

Тратуарная плітка, якой выкладзеная плошча Незалежнасці ў Мінску, мае павышаны радыеактыўны фон. Гэтую плітку ўвогуле катэгарычна забаронена прымяняць на тэрыторыі горада. Чыноўнікі яшчэ у траўні даведаліся, што ўзровень радыяцыі ў ёй перавышае нармальны ў 2 разы, аднак небяспечная плітка “ўпрыгожвае” плошчу да гэтага часу.

“Эфектыўная магутнасць гама-выпраменьванняў ад тратуарнай пліткі перавышае больш чым на 0,2мкЗв/гадз. магутнасць дозы фонавага выпраменьвання, што з’яўляецца недапушчальным пры праектаванні ў будаўніцтве”, — так запісана ў пратаколе выпрабаванняў аддзела рыдыяцыйнай бяспекі і аховы працы Інстытута энэргетычных і ядзерных даследаванняў “Сосны”.

Цікава, што заказчыкам майскіх лабараторных даследаванняў было Галоўнае ўпраўленне па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю і карупцыяй МУС. Такім чынам, на плошчы Незалежнасці шукалі не радыяцыю, а эканамічныя парушэнні. Можа, таму ўжо шэсць месяцаў чіноўнікі не ведаюць, што рабіць з гэтай гранітнай пліткай…

Загадчык аддзела радыяцыйнай бяспекі Інстытута “Сосны” Аляксандр Мазанік пацвердзіў “Еўрарадыё” інфармацыю пра павышаную радыеактыўнасць тратуарнай пліткі на плошчы. Па яго словах, даследаванні праводзіліся не для таго, каб вызначыць наколькі выпраменьванне ад пліткі шкоднае для здароўя людзей, а каб праверыць… сертыфікаты адпаведнасці на яе.

Па словах навукоўца, плітка ад пачатку мела павышаную радыеактыўнасць, да апрацоўкі на вытворчасці. Гэта значыць, што ў тым кар’еры, адкуль прывезлі граніт на завод, быў вялікі ўзровень радыяцыі.

Зрабілі спецыялісты і яшчэ выснову: класці такую плітку ў горадзе нельга: “Сферай прымянення такіх будаўнічых матэрыялаў з’яўляецца дарожнае будаўніцтва па-за межамі населеных пунктаў”. Толькі казаць, наколькі плітка на плошчы небяспечная для здароўя людзей ды ці можна на ёй сядзець, загадчык аддзела радыяцыйнай бяспекі адмовіўся.

Матэрыял друкуецца ў скарачэнні. Поўны тэкст на “Еўрарадыё”

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках