26 снежня 2024, Чацвер, 20:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога старшыню КДБ выклікалі ў суд

2

19 лістапада былы старшыня КДБ Сцяпан Сухарэнка даў сведчанні ў справе аб збіцці старшыні Камітэту дзяржкантролю Беларусі Зянона Ломаця.

Працэс пачаўся 5 лістапада і адбываецца за зачыненымі дзвярыма. Судзяць трох супрацоўнікаў КДБ і аднаго супрацоўніка Савету бяспекі, паведамляе “Радыё Свабода”.

Прозвішча аднаго з абвінавачаных — Арлоўскі, прозвішчы іншых не называюць. 14 лістапада на працэсе выступіў Зянон Ломаць.

Вядома, што ад сваіх ранейшых паказанняў у якасці пацярпелага ён не адмовіўся. Абвінавачаным пагражае абмежаванне ў службе альбо зняволенне да сямі гадоў. Нагадаем, старшыня Камітэту дзяржкантролю Зянон Ломаць быў збіты ў адным з гатэляў Магілёва сёлета ў ліпені.

Праз некалькі дзён пасля гэтага інцыдэнту Аляксандр Лукашэнка зняў з пасадаў старшыню КДБ Сцяпана Сухарэнку і ягонага першага намесніка Васіля Дземянцея.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках