25 лiстапада 2024, панядзелак, 0:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Квадратны метр жылля будзе каштаваць 2400 даляраў

37

Паводле некаторых ацэнак, да канца гэтага года цана жылых «квадратаў» моцна не зменіцца, але ўжо ў першым квартале 2008-га будзе скок на 10–15 %, паведамляе дзяржаўная прэса.

Ва ўмовах хуткага росту цэн на нерухомасць крэдыты на жыллё становяцца ледзь ці не адзіным спосабам яго набыцця для грамадзян. Праўда, у гэтым дачыненні банкі пакуль не гатовыя прымаць на сябе вялікія рызыкі. Ні пра паніжэнне крэдытных ставак, ні пра памяншэнне долі першапачатковага ўнёску, ні пра магчымасць крэдытаваць на поўны кошт нерухомасці гаворкі пакуль не ідзе, піша газета «Рэспубліка».

Адзіная саступка, на якую цяпер гатовыя пайсці крэдытныя ўстановы, – гэта скарачэнне тэрмінаў разгляду заявак. Праўда, чалавеку, які адчайна думае, як бы яму ўзяць у банку ў пазыку грошай пабольш на больш доўгі тэрмін, ад гэтага ні горача ні холадна. Суткі будуць разглядаць яго заяўку ці два тыдні – не так ужо і важна.

Зыходзячы з даволі млявай банкаўскай палітыкі ў дачыненні падавання крэдытаў на жыллё, насельніцтва пакуль не занадта ахвотна карыстаецца гэтым прадуктам. Паводле ацэнак спецыялістаў кампаніі «Твая сталіца», толькі каля 20–30 % пагадненняў па куплі або будаўніцтву менскіх кватэр здзяйсняецца з прыцягненнем банкаўскіх крэдытаў. У параўнанні з краінамі Заходняй Еўропы, дзе ад 60 да 90 % кватэр і індывідуальных дамоў набываецца «у доўг», гэта вельмі мала.

Сярэдняя цана прапановы 1 кв. м у верасні 2007 года склала $ 2077, і гэта яшчэ не мяжа. Па некаторых ацэнках, да канца гэтага года цана жылых «квадратаў» моцна не зменіцца, але ўжо ў першым квартале 2008-га будзе скок на 10–15 %.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках