27 снежня 2024, Пятніца, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканомім на ацяпленні?

«15 кастрычніка ацяпленне не ўключаць. Пэўнай даты, пасля якой пачынаюць падачу цяпла, у правілах падрыхтоўкі да ацяпляльнага сезону ў Беларусі няма, – распавялі «КП в Беларуси» ў Міністэрстве ЖКГ. – Звычайна па ўсталяваных Мінэнерга стандартах батарэі пачынаюць грэць пасля таго, як цягам пяці сутак сярэднесутачная тэмпература трымаецца на адзнацы ніжэй плюс восем градусаў. Пакуль па прагнозе гэтага не чакаецца. Так што ўсё будзе залежаць ад надвор'я».

– Пакуль ацяпленне уключаюць у дзіцячых, дашкольных, лячэбных стацыянарных установах. Але рашэнне аб падачы цяпла прымае мясцовы выканкам, – растлумачылі ў Міністэрстве ЖКГ. – У Магілёўскай вобласці ўжо пяць дзён тэмпература апускаецца ніжэй за плюс 10, і ацяпленне там уключаць ужо сёння. А у Гомельскай вобласці пакуль толькі два дні было даволі халодных.

А тым часам у гэтыя выходныя можа пайсці мокры снег.

– Паветраныя масы з Скандынаўскай паўвыспы прынясуць у першай палове тыдня кароткачасовыя дажджы на паўночны ўсход Беларусі, – распавялі «Комсомолке» ў Белгідраметэацэнтры. – Уначы будзе 1 – 7 градусаў цяпла, але ў ноч на 10 кастрычніка на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца замаразкі да 0…-3, а на тарфянішчах Палесся нават да -4…-5! Днём градуснік пакажа ўсяго 6 - 13 градусаў цяпла. У пятніцу прыйдзе другая хваля холаду.

Атлантычны цыклон прынясе дажджы і моцны парывісты вецер. Дзённая тэмпература ў пятніцу будзе яшчэ памяркоўнай – +8…13, але ў выходныя нашу тэрыторыю захопіць тылавая частка цыклона з халодным паветрам паўночных шыротаў. Тэмпературы панізяцца на 1 – 3 градусы, па паўночным усходзе пройдуць кароткачасовыя ападкі – дождж, а магчыма, нават мокры снег! Начная тэмпература будзе не вышэй за 1 - 6 градусаў цяпла, а ў шматлікіх раёнах будуць замаразкі да 0…-4. Днём градуснік пакажа 3 - 10 градусаў цяпла, і толькі на захадзе ў нядзелю на 2 - 3 градусы цяплей.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках