27 лiстапада 2024, Серада, 18:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Памёр пісьменнік Яўген Будзінас

6
Памёр пісьменнік Яўген Будзінас

Сёння раніцай пасля цяжкай хваробы памёр вядомы беларускі пісьменнік, стваральнік унікальнага музея старадаўняй беларускай культуры пад адкрытым небам «Дудуткі» Яўген Будзінас. Пра Яўгена Будзінаса гаворыць яго блізкі сябар, беларускі рэжысёр Юры Хашчавацкі.

– Яўген умеў жыць, ён умеў змагацца за сваё жыццё. Апошнія тры гады, якія ён змагаўся за жыццё, былі цудам. Таму што мала ў каго знайшлося б столькі сілаў, каб выстаяць супраць такой страшнай хваробы. Ён вельмі шмат зрабіў. Акрамя кніг, тых раманаў, аповесцяў, артыкулаў, якія ён напісаў, ён зрабіў «Дудуткі», ён стварыў у нашых умовах практычна немагчымае.

Ён быў адным з самых цікавых і арыгінальных мысляроў. З ім было неверагодна цікава размаўляць, таму што ён заўсёды выказваў нешта нечаканае. Ён умеў глядзець на навакольны свет пад сваім нейкім адмысловым вуглом. Гэта сапраўды так, парадаксальнасць яго мышлення ўражае.

Ён быў выдатным мэнэджэрам. Ён умеў арганізаваць людзей. Ён умеў дамагацца таго, чаго жадаў. Гэта вельмі выдатна, але, на жаль, не ўсе могуць дамагчыся выніку. Але ён дамагаўся выніку практычна заўсёды, калі не ўмешваліся сілы, супрацьстаяць якім ён не мог. Нават падчас прэзентацыі яго апошняй кнігі «Давайце, дзяўчынкі» ўлады зрабілі ўсё, каб сарваць гэтую прэзентацыю. Яму адмовілі ў памяшканні Дома літаратара ў апошнюю секунду, а ён усё роўна выйшаў з становішча – ужо цалкам хворы, зусім без сілаў. Ён імгненна здолеў арганізаваць прэзентацыю ў сябе ў Дудутках.

Гэта быў чалавек, для якога не было нічога немагчымага, ніякіх перашкод, і ўсё ён вырашаў вельмі весела. Вось, што мне падабаецца. Ён быў вялікім малайчынам. Я думаю, што ў тым свеце, у якім ён цяпер знаходзіцца, або, ва ўсякім разе, у які ён цяпер прыходзіць, ён будзе таксама вельмі патрэбен.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках