8 верасня 2026, aўторак, 8:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомаму беларускаму пісьменніку Беласточчыны Сакрату Яновічу споўнілася б 90 гадоў

Вядомаму беларускаму пісьменніку Беласточчыны Сакрату Яновічу споўнілася б 90 гадоў

Важнай часткай яго спадчыны былі не толькі кнігі, але і сустрэчы ды размовы пра Беларусь, культуру і памежжа.

4 верасня аднаму з найважнейшых беларускіх пісьменнікаў Беласточчыны Сакрату Яновічу споўнілася б 90 гадоў. У дзень яго юбілею ў Беластоку прайшла вечарына памяці. Гучалі ўспаміны пра пісьменніка. Была таксама размова пра культуру, літаратуру і польска-беларускае памежжа. Падчас сустрэчы паказалі фрагменты дакументальных фільмаў, передае «Польскае радыё».

Сакрат Яновіч нарадзіўся ў 1936 годзе ў Крынках на Беласточчыне. Пісьменнік, публіцыст і перакладчык – ён пакінуў пасля сябе больш за дваццаць кніг, прысвечаных перадусім жыццю беларускай меншасці на Беласточчыне, яе мове, памяці і пошукам уласнай ідэнтычнасці.

Шмат гадоў Яновіч быў звязаны з тыднёвікам беларусаў у Польшчы «Ніва» і Беларускім літаратурным аб’яднаннем «Белавежа». Ён таксама займаўся грамадскай і палітычнай дзейнасцю.

Важнай часткай спадчыны Яновіча былі не толькі яго кнігі, але і сустрэчы ды размовы пра Беларусь, культуру і памежжа. Яго родны дом у Крынках, вядомы як Villa Sokrates, стаў месцам сустрэч беларускай інтэлігенцыі: пісьменнікаў, мастакоў і навукоўцаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках