Бітва аленяў у Налібоцкай пушчы трапіла на відэа
- 7.09.2026, 22:30
Блогер зняў унікальныя кадры.
Фатограф зафіксаваў рэдкую падзею, якую ўдалося ўбачыць нямногім людзям, паведамляе Charter97.org. Ён распавёў пра яе ў Threads.
«Увечары алені ўчынілі сапраўднае відовішча, — распавёў блогер. — І бітва, і выкраданне самак — усё адбывалася ў адным месцы і ў адзін час. Чатыры самцы каля 20 хвілін змагаліся за статак самак, па чарзе праганяючы адзін аднаго».
Wyświetl w Threads
Бітва аленяў — гэта натуральны шлюбны паядынак паміж самцамі падчас гону за права стварыць сям’ю і пакінуць патомства. Сутычкі адбываюцца восенню або ў пачатку зімы, калі ў жывёл пачынаецца сезон размнажэння.