7 верасня 2026, панядзелак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Урад Сербіі заклікаў Вучыча распусціць парламент

Урад Сербіі заклікаў Вучыча распусціць парламент
Аляксандар Вучыч

Каб знізіць напружанасць у грамадстве.

Урад Сербіі звярнуўся да прэзідэнта Аляксандру Вучычу з просьбай распусціць парламент і прызначыць дату пазачарговых выбараў, паведамляе Reuters. Прэзідэнт можа распусціць парламент «па абгрунтаванай прапанове ўрада».

«Калі мы хочам знізіць напружанасць у грамадстве, няма лепшага спосабу, чым звярнуцца да народа», — заявіў прэм’ер-міністр Джуро Мачут. Чакаецца, што Вучыч прызначыць дату парламенцкіх выбараў у найбліжэйшыя дні. Паводле канстытуцыі на перадвыбарную кампанію павінна быць адведзена ад 45 да 60 дзён. Раней кіраўнік дзяржавы абяцаў, што выбары адбудуцца 18 або 25 кастрычніка.

Чарговыя парламенцкія выбары павінны былі адбыцца ў снежні 2027 года. Вясной таго ж года павінны скончыцца паўнамоцтвы прэзідэнта Вучыча. У ліпені 2026 года Аляксандар Вучыч заяўляў, што пакіне сваю пасаду датэрмінова — на наступны дзень пасля абвяшчэння даты выбараў у парламент. 5 верасня кіроўная Сербская прагрэсіўная партыя (СПП) абрала Вучыча кандыдатам на пасаду прэм’ер-міністра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках