«Калі расіянам за такую цану — калі ласка, а беларусаў пашкадуйце»
2- 5.09.2026, 11:59
- 2,420
Мінчанін здзівіўся, што яго кватэрай цікавяцца толькі расіяне.
Мінчанін у Threads расказаў, што на яго аб'яву аб арэндзе аднапакаёвай кватэры за 1400 рублёў у месяц адклікаюцца толькі расіяне. Ён задаўся пытаннем, чаму няма цікавасці ў суайчыннікаў. У каментарыях іншыя карыстальнікі патлумачылі магчымыя прычыны, піша «Зеркало».
Жыхар Мінска выклаў відэа і фота сваёй аднапакаёвай кватэры, пазначыўшы цану ў 1400 рублёў. У якасці пераважных арандатараў ён назваў сямейныя пары без дзяцей і жывёл.
«Цікава, што за два тыдні адклікнуліся толькі расіяне. А дзе беларусы?» — пацікавіўся аўтар аб'явы.

У каментарыях карыстальнікі патлумачылі мужчыне, чаму яго прапанова можа быць нецікавай суайчыннікам. Асноўныя прэтэнзіі зводзіліся да высокай, на іх думку, цаны і «стамлёнага» рамонту, у прыватнасці — да кухні «з 2000-х».

Адзін з самых упадабаных каментарыяў быў пра суадносіны цаны і якасці:
«1400 за аднапакаёўку з так сабе рамонтам. Вы там галавой ударыліся?»
Шмат хто з каментатараў палічыў, што цана не адпавядае сярэднім заробкам у краіне:
«У многіх заробак роўны кошту арэнды».
«Калі расіянам за такую цану — калі ласка. Беларусаў дык пашкадуйце».
Некаторыя карыстальнікі з іроніяй дапусцілі, што арэндадаўца мог памыліцца з валютай:
Найбольш крытыкі выклікала кухня ярка-салатовага колеру. Карыстальнікі назвалі яе «бабушатнікам» і «калгасам»:
«О Божа мой, што гэта за бабушатніна? За такія грошы».
«Мяне б у гэтай кухні эпілепсія схапіла».
Праўда, знайшліся і тыя, хто палічыў цану рынкавай. Адна з каментатарок расказала пра свой досвед пошуку жылля:
«1400 — гэта ўжо нармальная цана для Мінска, сын шукаў, былі цэны і вышэй. Пакуль даходзіў да гаспадара, каб заключыць дамову, <�…> кватэру ўжо забіралі, толькі з трэцяга разу атрымалася зняць».
А камусьці кватэра нават спадабалася:
«Звычайная кватэра. Я б зняў, але ўжо купіў».