Дажджы і холад у Беларусі зменяцца цяплом
- 5.09.2026, 11:44
Ужо пасля выхадных.
У выхадныя ў Беларусь нахлыне восень. Прычынай рэзкага змянення надвор'я стануць атлантычныя цыклоны і атмасферныя франты, якія адзін за адным пачнуць прарывацца ў Беларусь. Яны прынясуць дажджы, парывісты вецер і пахаладанне. Але ёсць і добрая навіна: у панядзелак надвор'е возьме курс на паляпшэнне, і цяпло паступова вернецца.
5 верасня, паводле даных Белгідрамета, пагодныя ўмовы будуць вызначацца атмасфернымі франтамі з Заходняй Еўропы і вільготнымі паветранымі масамі, якія нясуць дажджавыя навальнічныя аблокі.
У суботу часамі дажджы, на поўначы краіны — моцныя. У асобных раёнах — навальніцы. Вецер заходні умераны, у многіх рэгіёнах — моцны, парывісты. Атмасферны ціск уначы будзе зніжацца, раніцай і ўдзень — расці.
Раніцай тэмпература паветра ў большасці раёнаў — ад +14°С да +17°С. З улікам ветру і вільготнасці — па адчуваннях трохі халадней. Удзень слупкі тэрмометраў — на адзнаках ад +16°С на поўначы краіны да +22°С на паўднёва-ўсходзе. Да вечара тэмпературны фон — ад +13°С у Віцебску да +18°С у Брэсце і Гомелі.
У нядзелю адчувацца будзе ўплыў чарговых атмасферных франтоў і неўстойлівых вільготных паветраных мас са Скандынавіі. На большай частцы краіны — кароткачасовыя дажджы, месцамі — навальніцы. Вецер заходні, паўночна-заходні, парывісты, у многіх раёнах — моцны. Тэмпература ўначы — ад +7°С да +13°С, удзень — ад +14°С да +20°С.
У панядзелак надвор'е палепшыцца. З ростам атмасфернага ціску воблакаў у небе стане менш, дажджы паступова спыняцца, вецер сціхне, тэмпература зноў пачне павышацца.