5 верасня 2026, Субота, 14:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бацькам школьнікаў у Польшчы выплацілі больш за мільярд злотых па праграме «Добры старт»

Бацькам школьнікаў у Польшчы выплацілі больш за мільярд злотых па праграме «Добры старт»

Грошы выплачваюцца для падрыхтоўкі да навучальнага года.

З пачатку ліпеня Упраўленне сацыяльнага страхавання Польшчы (ZUS) выплаціла звыш 1,1 млрд злотых па праграме «Добры старт». Як паведамілі ў ZUS, на гэты момант прынята амаль 3 млн заяў на дапамогу «300+» для падрыхтоўкі дзяцей да школы, якія ахопліваюць больш за 4,3 млн вучняў, паведамляе «Польскае радыё».

Дапамога па праграме «Добры старт» прадастаўляецца на дзяцей і падлеткаў ва ўзросце ад 7 да 20 гадоў, а ў выпадку інваліднасці — да 24 гадоў, незалежна ад узроўню даходаў бацькоў.

Штогадовую дапамогу ў памеры 300 злотых бацькі могуць выдаткаваць на падручнікі, сшыткі, школьныя прыналежнасці, камп'ютарную тэхніку і іншае абсталяванне, неабходнае для навучання.

Канчатковы тэрмін падачы заяў — 30 лістапада. Пасля гэтай даты звярнуцца па дапамогу можна будзе толькі ў тым выпадку, калі дзіця старэйшае за 20 гадоў атрымае рашэнне аб устанаўленні інваліднасці ўжо пасля 30 лістапада.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках