У Беларусі пайшлі грыбы, якія многія лічаць самымі смачнымі
- 3.09.2026, 22:07
- 1,910
Відэа.
Восень ледзь паспела ўступіць у свае правы, а ў беларускіх грыбнікоў ужо з’явілася новая нагода хапацца за кошыкі.
Першыя восеньскія грыбы ўжо з’яўляюцца ў лясах. Прычым сярод іх заўважылі і сапраўдных любімчыкаў ціхага палявання — тых самых, якія па смакавых якасцях ставяць нават вышэй за баравікі.
Цэлым кошыкам такога ляснога дэлікатэсу пахвалілася ў TikTok жыхарка Жабінкаўскага раёна. Як расказала жанчына, па грыбы яна адправілася 1 верасня.
@nadezhda_khilchuk #грибы2026 #грибанутаяя #жабинковскийрайон #брестскаяобласть🇧🇾 ♬ оригинальный звук - ГРИБАНУТАЯ
«Паехала сёння правяраць маслякі, а аказалася, што ўжо з’явіліся і рыжыкі. І вось такі рыжа-жоўценькі кошык у мяне сёння атрымаўся. Нядрэнна пачынаецца восеньскі сезон», — рэзюмавала шчаслівіца.
У каментарыях такім раннім рыжыкам здзівіліся, бо масава гэтыя грыбы звычайна ідуць бліжэй да сярэдзіны верасня.
«Віншую, учора хадзіла ў Брэсце — не было», — напісала адна з карыстальніц.
«Як....ну як...? Ужо і рыжыкі?!! Дзіўна ўсё ў прыродзе адбываецца», — эмацыйна адрэагавала іншая.
А некаторыя проста парадаваліся за аўтарку відэа. Рыжыкі ў каментарыях без лішніх разваг запісалі ў «найлепшыя грыбы».