Вядомы Z-прапагандыст пачаў абвяргаць заявы Крамля
2- 3.09.2026, 17:43
- 2,050
ЗСУ ўпэўнена трымаюць фронт.
Вядомы расійскі прапагандыст, Z-блогер Міхаіл Звінчук («Рыбар») параіў сваім гледачам не чакаць хуткіх перамог у вайне супраць Украіны. Ён запэўніў, што Украіна ўпэўнена трымае фронт і няма ніякіх перадумоў для абвалу ўкраінскай абароны.
Гучную заяву Звінчук зрабіў у сваім відэаблогу, перадае «Дыялог». Падпісчык пацікавіўся ў Z-прапагандыста, калі чакаць захопу ўсяго Данбаса, што ўлады абяцаюць расіянам ужо амаль 5 гадоў. Звінчук не змог даць на гэта адказ.
«Супраціўнік то контратакуе… Да Краматорска яшчэ ісці і ісці. А бой за Канстанцінаўку цягнуўся даволі доўгі час. І менш чым паўгода гэтыя прасоўванні наўрад ці зоймуць. Фронт у праціўніка не сыплецца! Гэта адна з самых вялікіх памылак! Праціўнік працягвае дзейнічаць нахрапам, наскокам, разумна выкарыстоўваць пэўныя рашэнні ў пытанні дронаў, адаптавацца… Яны карыстаюцца „Starlink“, і дзякуючы яму ў іх сувязь больш якасная, чым у нас… Казаць пра тое, што фронт цяпер пасыплецца, не варта. Гэта відаць нават па гэтым годзе, напрыклад, контрнаступ ЗСУ ўздоўж Кахоўскага вадасховішча каля Запарожжа. Любыя поспехі могуць быць звернутыя назад», — заявіў Звінчук.
Прыкметна, што нядаўна кіраўнік Крамля Уладзімір Пуцін, выступаючы на палях саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, абяцаў, што «вораг будзе сыпацца». Ніякіх тэрмінаў дыктатар таксама не назваў.