Расійская кухарка даведалася, што «Лукашэнка парваў за яе дырэктара школы»
- 3.09.2026, 15:27
- 1,748
У сеціве з’явілася абсурднае відэа.
Расійская блогерка, кухарка з Выбарга, нечакана даведалася, што за яе «Лукашэнка парваў дырэктара школы». Блогерка выявіла, што кадры з ёй былі выкарыстаныя ў роліку, дзе хваляць дыктатара.
У іранічнай манеры яна пракаментавала відэа, дзе распавядаецца, што яна нібыта была звольненая дырэктарам за праўду пра прадукты ў школе, а потым «Лукашэнка парваў за яе».
«Вось і вер навінам у інтэрнэце», — смяецца Вольга Гурская.