СБУ адправіла расійскаму генералу Варпаховічу «чорную метку» тры дні таму
1- 3.09.2026, 14:56
- 3,116
Незадоўга да замаху яму абвясцілі падазрэнне з-за ўдару па дзіцячай бальніцы «Ахмадзіт».
З’яўляюцца ўсё новыя падрабязнасці гучнага замаху на расійскага генерал-маёра Мікалая Варпаховіча, па якім сёння зранку кілер выпусціў дзве кулі ў яго доме пад Саратавам, паведамляе «Дыялог.UA».
Служба бяспекі Украіны ўсяго тры дні таму завочна абвясціла падазрэнне Варпаховічу, а ўжо сёння кілер нагрянуў у яго дом. Нападнік пад’ехаў да дома ваеннага на матацыкле і адкрыў агонь. Адна куля, як сцвярджае канал, патрапіла ў твар, другая — у тулава. Варпаховіч выжыў, але знаходзіцца ў крытычным стане.
Галоўная дэталь гісторыі — яе храналогія. 31 жніўня СБУ і Офіс Генпракурора Украіны паведамілі, што сабралі даказальную базу супраць двух расійскіх вайскоўцаў, датычных да ракетных удараў па журналістах Reuters на Данеччыне і па дзіцячай бальніцы «Ахмадзіт» у Кіеве.
Адным з фігурантаў, паводле дадзеных СБУ, стаў менавіта Варпаховіч. Украінская спецслужба заявіла, што Варпаховіч камандуе 22-й цяжкай бамбардзіровачнай авіяцыйнай дывізіяй Узброеных сіл РФ.
Паводле версіі следства, 8 ліпеня 2024 года ён аддаў баявы загад на ракетны ўдар па Нацыянальнай дзіцячай спецыялізаванай бальніцы «Ахмадзіт» у Кіеве.
Тады, як сцвярджае СБУ, падначаленыя Варпаховічу падраздзяленні далёкай авіяцыі нанеслі па медыцынскай установе прыцэльны ўдар крылатай ракетай «Х-101» класа «паветра — зямля», запушчанай з расійскага бамбардзіроўшчыка-ракетоносца «Ту-95МС».

Фактычна паміж падазрэннем СБУ і паведамленнем пра страляніну прайшло ўсяго тры дні. ТГ-каналы падаюць гэта як сімвалічны ланцужок падзей: спачатку падазрэнне за ўдар па дзіцячай бальніцы, затым некалькі куль у расійскім тыле.
Адзначым, што Варпаховіч не радавой афіцэр. Яго дывізія звязаная з расійскай далёкай авіяцыяй, у складзе якой выкарыстоўваюцца Ту-160, Ту-95МС і Ту-22М3. Менавіта такія самалёты Расія ўжывае для ракетных удараў па Украіне, уключаючы атакі па гарадах, аб’ектах энергетыкі і грамадзянскай інфраструктуры.