28 верасня 2026, панядзелак, 14:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мадонна і Тэйлар Свіфт забралі галоўныя ўзнагароды MTV

Мадонна і Тэйлар Свіфт забралі галоўныя ўзнагароды MTV
Мадонна і Тэйлар Свіфт

Цырымонія ў Лос-Анджэлесе зноў прайшла пад прыкметным уплывам жанчын.

Мадонна і Тэйлар Свіфт сталі галоўнымі зоркамі цырымоніі MTV Video Music Awards 2026. Падчас тэлевізійнай трансляцыі яны атрымалі чатыры з шасці асноўных узнагар вечара, піша The Guardain (пераклад — сайт Charter97.org).

68-гадовая Мадонна мела 13 намінацый і ў выніку выйграла сем узнагар. Тры з іх былі ўручаны падчас шоу — за найлепшую калабарацыю з Сабрынай Карпентэр, найлепшае танцавальнае відэа і званне артыста года.

Спявачка таксама ўпершыню за 23 гады выступіла на VMA. «Большасць з вас, мабыць, яшчэ не нарадзіліся, калі я выступала на самых першых VMA 43 гады таму», — сказала Мадонна, прымаючы ўзнагароду.

Тэйлар Свіфт атрымала тры прызы, уключаючы галоўны — за відэа года — «The Fate of Ophelia». Таксама яна стала першай уладальніцай новай узнагароды «Artist Director» за ўклад у стварэнне музычных кліпаў.

Свіфт прысвяціла перамогу Долі Партан, якая памерла мінулага месяца. «Мы ўсе былі вельмі шчаслівыя, што нейкі час жылі на адной планеце з Долі Партан», — сказала спявачка.

Цырымонія ў Лос-Анджэлесе зноў прайшла пад прыкметным уплывам жанчын. K-pop-зорка Ліса атрымала ўзнагароду за найлепшае поп-відэа, а брытанская спявачка Сіенна Спіра перамагла ў катэгорыі найлепшага новага артыста.

Пачэсную «Video Vanguard Award» уручылі Nirvana за ўплыў іх музычных кліпаў на культуру.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲