Міланскі аэрапорт назвалі ў гонар Сільвіё Берлусконі
- 26.09.2026, 4:48
Мэр Мілана дэманстрацыйна праігнараваў мерапрыемства.
Міланскі міжнародны аэрапорт Мальпэнса, другі па загружанасці ў Італіі, афіцыйна атрымаў імя былога прэм'ер-міністра і заснавальніка Mediaset Сільвіё Берлусконі, паведамляе Milano Today. На афіцыйнай цырымоніі прысутнічалі віцэ-прэм'ер Матэа Сальвіні і члены сям'і Берлусконі. Мэр Мілана Джузэпэ Сала, які выступаў супраць ініцыятывы, дэманстрацыйна праігнараваў мерапрыемства.
Рашэнне аб перайменаванні, прынятае ў 2024 годзе, выклікала актыўныя пратэсты. Улады Мілана і трох суседніх гарадоў Ламбардыі падалі іскі, заяўляючы, што надаваць імёны месцам павінны гарады, а не авіяцыйныя ўлады ў асобе Нацыянальнага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі (ENAC), і што закон забараняе ўсталёўваць помнікі ў гонар памерлых раней чым праз дзесяць гадоў пасля іх смерці. Суд адхіліў іскі, прызнаўшы рашэнне ENAC правамерным.
Італьянскі палітык, мільярдэр і медыямагнат Сільвіё Берлусконі памёр у 2023 годзе ва ўзросце 86 гадоў.