25 верасня 2026, Пятніца, 22:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Германіі тысячы школьнікаў пратэставалі супраць абавязковай вайсковай службы

9
У Германіі тысячы школьнікаў пратэставалі супраць абавязковай вайсковай службы
ФОТА: DPA

Пратэсты адбыліся прыкладна ў 100 гарадах.

У Германіі ў пятніцу тысячы школьнікаў выйшлі на акцыі пратэсту супраць магчымога вяртання абавязковай вайсковай службы і новых правілаў абавязковага медыцынскага агляду для моладзі.

Пра гэта паведамляе Tagesschau.

Паводле звестак ініцыятывы «Schulstreik gegen Wehrpflicht» («Школьны страйк супраць вайсковай павіннасці»), пратэсты адбыліся прыкладна ў 100 гарадах, а ўсяго ў іх узялі ўдзел больш за 45 тысяч школьнікаў.

Паліцыя апублікавала даныя аб колькасці ўдзельнікаў толькі для асобных акцый. У прыватнасці, у берлінскім раёне Ведынг пратэставалі каля 2400 чалавек, у Мюнхене — 700, у Нюрнбергу — 400, у Штутгарце — 200, у Франкфурце — 180. У Гамбургу каля галоўнага вакзала сабраліся некалькі сотняў чалавек.

ФОТО: DPA

Прадстаўнік ініцыятывы Бэла Брайтнер заявіў, што федэральны ўрад сур'ёзна разглядае пытанне аб паступовым вяртанні абавязковай вайсковай службы. Паводле яго слоў, адказы моладзі на анкеты, якія рассылае Бундэсвер, сведчаць пра нежаданне служыць у войску.

Закон аб новай вайсковай службе ўступіў у сілу ў студзені. Ён прадугледжвае абавязковы медыцынскі агляд для мужчын, народжаных пачынаючы з 2008 года.

У той жа час урад і Бундэсвер падкрэсліваюць добраахвотны характар службы. Мэта новага закона — павялічыць колькасць дзеючага складу Бундэсвера да 255–270 тысяч вайскоўцаў да 2035 года.

Калі не ўдасца дасягнуць запланаваных паказчыкаў набору добраахвотнікаў, Бундэстаг можа прыняць рашэнне аб увядзенні абавязковай вайсковай службы. У Германіі прызыў на тэрміновую вайсковую службу быў адменены ў 2011 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲