Цэны на беларускія лекі хутка змяняцца
2- 23.09.2026, 10:43
- 1,720
Варта запасціся загадзя.
У краіне перагледзелі граничныя максімальныя адпускныя цэны на лекі беларускай вытворчасці рознага прызначэння. У рэестры — супрацьпаразітарныя, дэрматалагічныя, антыінфекцыйныя, супрацьпухлінныя і імуннамадулюючыя сродкі, прэпараты для дыхальнай сістэмы, страўнікава-кішачнага тракту і абмену рэчываў, крыві і крыватворных органаў, нервовай сістэмы, для лячэння захворванняў органаў пачуццяў.
Цэны на большую частку лекаў не змяніліся, але некаторыя прэпараты падаражэлі: сярод іншага, напрыклад, упакоўку раствору метаклапраміду для ўнутрывеннага і нутрацягліцавага ўвядзення вытворчасці СОАО «Ферейн» будуць прадаваць максімум за 2,33 рубля (было 2,18 рубля), а раствор галаперыдолу — за 4,64 рубля замест 4,34 рубля, як было раней.
У пераліку — лекі такіх вытворцаў, як РУПП «Белмедпрепараты», Белорусско-голландское СП ООО «Фармлэнд», ЗАО «Беласептика», ИПТУП «Реб-фарма», ООО «Фармтехнология», ОАО «Борисовский завод медпрепаратов», ОАО «Несвижский завод медицинских препаратов», РПУП «Академфарм», РУП «Бобруйский завод биотехнологий» і СОАО «Ферейн».
Мінздароўя ў тым ліку ўстанавіла граничныя максімальныя адпускныя цэны на кісларод газападобны (1,78 рубля за м3) і вадкі (420 рублёў за тону). У Пастанове замацавалі, што цана на кісларод газападобны ўключае ў сябе кошт работ, паслуг па запраўцы балона, пагрузачна-разгрузачных работ на тэрыторыі юрыдычнай асобы, якая ажыццяўляе вытворчасць кіслароду газападобнага, часовага карыстання спажыўцом балонам.
Пастанова Мінздароўя № 101 уступае ў сілу з 1 кастрычніка.