Ці абавязкова беларусам ставіць у пашпарт штамп аб шлюбе і разводзе?
2- 22.09.2026, 20:11
- 1,592
Патлумачыла спецыялістка.
«Цікава, а ці абавязкова ставіць у пашпарт штамп аб шлюбе і разводзе?» — спытаў у «АіФ» чытач Генадзь з Мінскага раёна.
Так. Адзнакі ў пашпартах грамадзян Беларусі аб дзяржаўнай рэгістрацыі заключэння або скасавання шлюбу з'яўляюцца абавязковымі і ўносяцца органамі ЗАГС пры рэгістрацыі акта грамадзянскага стану, патлумачыла начальніца аддзела ЗАГС адміністрацыі Савецкага раёна Мінска Вольга Кіпер.
У адзнацы ўказваюцца звесткі пра мужа (жонку), дата і месца рэгістрацыі. Калі шлюб скасаваны ў судовым парадку, каб паставіць адзнаку аб разводзе, неабходна звярнуцца ў суд, які вынес рашэнне аб разводзе.