22 верасня 2026, aўторак, 13:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аперацыя «Вівальдзі» спрычыніла велізарныя страты арміі РФ

3
Аперацыя «Вівальдзі» спрычыніла велізарныя страты арміі РФ
ілюстрацыйнае фота

Новаабраныя дэпутаты Дзярждумы патрабуюць неадкладна вывесці расійскія войскі з-пад Лімана.

Нядаўна абраныя дэпутаты Дзяржаўнай Думы РФ, чые сваякі загінулі ў вайне супраць Украіны, рыхтуюць закрыты зварот да міністра абароны Андрэя Белоусава з заклікам адвесці войскі на Ліманскім напрамку. Пра гэта паведамілі ў партызанскім руху «Атэш».

Паводле дадзеных партызанаў, дэпутатам стала вядома пра велізарныя страты войскаў РФ у раёне Лімана, дзе працягваецца аперацыя Трэцяга армейскага корпуса «Вівальдзі». Агенты «Атэш» са складу групоўкі войскаў «Цэнтр» ЗС РФ канстатуюць значную тэхнічную перавагу ўкраінскіх сіл на гэтым участку, скардзяцца, што УСУ выкарыстоўваюць новыя рабатызаваныя сістэмы.

У звароце да Белоусава таксама будзе ісці гаворка пра няздольнасць начальніка Генштаба ЗС РФ Валерыя Герасімава і сістэмныя праблемы ў расійскай арміі. У прыватнасці, пра маштабную хлусню, якую культывуюць расійскія ваеначальнікі дзеля новых узнагарод за нібыта захопленыя населеныя пункты.

Як паведамлялася раней, падчас наступальнай аперацыі «Вівальдзі» корпус Білецкага сарваў спробу войскаў РФ акружыць гарады крэпаснога пояса ў Данецкай вобласці з поўначы і поўдня. У межах 1-га і 2-га сезонаў аперацыі Трэці корпус і прыдадзеныя падраздзяленні вярнулі пад кантроль Украіны 125 км² тэрыторый, з якіх 50 км² — дэакупавалі. Сярод вызваленых населеных пунктаў — вёска Шандрыгалава, у баях за якую расіяне страцілі значную колькасць пяхоты. Аперацыя «Вівальдзі» працягваецца.

«Сілы Трэцяга армейскага корпуса штодня зніжаюць наступальны патэнцыял трох расійскіх армій: Першай танкавай, 20-й і 25-й агульнавайсковых армій РФ. Падчас другога этапу знішчана больш за 800 вайскоўцаў праціўніка. З улікам параненых і палонных агульныя страты праціўніка склалі больш за тры тысячы чалавек», — далажыў брыгадны генерал Андрэй Білецкі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках