Бундэсвер атрымаў першы F-35 новага пакалення
- 21.09.2026, 6:59
Новыя самалёты павінны замяніць састарэлы парк Tornado.
Германія прадставіла свой першы знішчальнік F-35A. Міністр абароны Борыс Пісторыус назваў гэта пачаткам новай эры для Ваенна-паветраных сіл краіны. Пра гэта паведамляе euractiv у нядзелю, 20 верасня.
Прэзентацыя самалёта адбылася на заводзе ВПС ЗША ў Форт-Уэрце, дзе з 1943 года вырабляюць баявыя самалёты. Нямецкая дэлегацыя перад гэтым наведала вытворчую лінію знішчальніка пятага пакалення Lockheed Martin.
Германія набыла 35 самалётаў F-35 у межах абнаўлення абароннай палітыкі пасля пачатку паўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.
Новыя знішчальнікі павінны замяніць састарэлы парк Tornado і выконваць ролю ў праграме ядзернага стрымлівання НАТА.
Першыя нямецкія пілоты будуць праходзіць навучанне ў ЗША. Чакаецца, што з 2027 года першыя F-35 Германіі будуць размешчаныя на авіябазе Бюхель на захадзе краіны.
Прадстаўнікі нямецкіх ВПС адзначылі, што F-35 мае сучасныя сэнсарныя сістэмы, здольнасць апрацоўваць вялікія аб’ёмы даных і працаваць у сеткавым узаемадзеянні.