Мінчанін паказаў, як выглядаў праспект Незалежнасці 100 гадоў таму
11- 14.09.2026, 18:19
- 12,480
Пазнаеце?
Мінчанін oleg_grabowski паказаў, як выглядала галоўная сталічная магістраль у 1935 годзе.
«Пазнаеце праспект Незалежнасці амаль 100 гадоў таму? – піша ён. – Вуліца Захар’еўская, Мінск, 1935 год. Фатограф каля цэнтральнага McDonalds глядзіць у бок сучаснай плошчы Перамогі, крыху наперад і справа – Аляксандраўскі сквер.

Мінчукі ўспомнілі гісторыю праспекта Незалежнасці. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментарыі:

- Наколькі ведаю, праспект у сучасным шырокім выглядзе пачалі будаваць яшчэ да вайны і, адпаведна, пад знос пайшлі будынкі, каб пашырыць і выраўнаваць вуліцу. Атрымліваецца, што Мінск пацярпеў яшчэ да вайны ад зносу, а потым ужо казалі, маўляў, пасля вайны засталіся адны руіны.
- Да вайны яго пашырэнне было ледзь прыкметным. Некаторыя будынкі будавалі крыху далей ад праезнай часткі.
- З 1919 года — Савецкая, але гэта непрыкметная назва, як і ў 1918-м, і з 1941 па 1944 — Гаўптштрасэ. Захар’еўская — назва вуліцы ў свядомасці мас, пакуль яна выглядала так, як на фота.