Мерц паставіў на месца лідарку «АдГ» Аліс Вайдэль
- 10.09.2026, 13:05
- 13,520
Канцлер Германіі ўступіў у палеміку ў Бундэстагу.
Канцлер Германіі Фрыдрых Мерц у Бундэстагу ўступіў у жорсткую палеміку з лідаркай «Альтэрнатывы для Германіі» («АдГ») Аліс Вайдэль, назваўшы міграцыйную палітыку яе партыі фактычна «этнічнай чысткай» у дачыненні да кваліфікаваных работнікаў.
Пра гэта паведамляе Euronews.
Спачатку Вайдэль заявіла дэпутатам, што вынікі галасавання на выбарах ва ўсходняй зямлі Саксонія-Анхальт, падчас якіх перамагла партыя «АдГ» (гэта палітычная сіла выступае супраць іміграцыі — заўв. рэд.), прадэманстравалі «поўны правал» кааліцыі Мерца з левацэнтрысцкімі сіламі і нібыта час канцлера пры ўладзе скончыўся.
Пасля гэтага лідарка «АдГ» запатрабавала вярнуць на нямецкі рынак танны расійскі газ. Акрамя таго, яна заклікала аднавіць «Паўночныя патокі».
У адказ Мерц абвінаваціў «АдГ» у нанесенні шкоды інтарэсам Германіі з-за падтрымкі Расіі. Ён таксама заявіў, што палітыка «рэміграцыі», якую падтрымлівае Вайдэль, можа негатыўным чынам закрануць мільёны людзей; да таго ж гэта можа дрэнна адабіцца на нямецкай прамысловасці, бо многія кваліфікаваныя работнікі маюць замежнае паходжанне.
Мерц адкрыў Вайдэль вочы на тое, што ў краіне давядзецца закрыць усе рэстараны, бальніцы і дамы састарэлых, бо там працуюць выключна мігранты.
Нагадаем, у верасні 2026 года ў Германіі на выбарах ва ўсходняй зямлі Саксонія-Анхальт перамагла праварадыкальная партыя «АдГ». Яна атрымала амаль 44% галасоў. Але пакуль незразумела, ці зможа яна сфарміраваць урад у гэтай федэральнай зямлі.