Іран страціў за ноч пяць танкераў
8- 10.09.2026, 8:35
- 3,224
Рубіо заявіў, што ЗША працягнуць «душыць» Тэгеран эканамічна.
Дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіо заявіў, што Іран будзе і далей губляць свае танкеры за абстрэлы ваенных караблёў Амерыкі. Паводле яго слоў, Вашынгтон настроены і далей «душыць» Тэгеран у эканамічным плане.
Пра гэта паведамляе DRM News.
Паводле слоў Рубіо, Вашынгтон не лічыць, што нейкая краіна прадастаўляе Ірану нешта такое, што змяняе дынаміку або параметры таго, што назіраюць ЗША.
У той жа час ён адзначыў, што Тэгеран за свае абстрэлы амерыканскіх караблёў плаціць сваімі танкерамі.
«Яны працягваюць абстрэльваць ваенныя караблі, і калі яны абстрэльваюць нашы ваенныя караблі, яны плацяць за гэта сваімі танкерамі. Яны не трапляюць у нашы караблі, але губляюць пяць танкераў. Мінулай ноччу яны страцілі яшчэ пяць. Чатыры былі пашкоджаныя, а адзін патоплены», — сказаў Рубіо
Таксама дзяржсакратар падкрэсліў, што іранцы будуць і далей плаціць за гэта.
«Мы будзем працягваць душыць іх эканамічна», — рэзюмаваў ён.