29 жнiўня 2026, Субота, 19:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Найбуйнейшая алмазная дзяржкампанія Расіі стала стратнай

6
Найбуйнейшая алмазная дзяржкампанія Расіі стала стратнай

Упершыню за шэсць гадоў.

Расійская алмазадабывальная дзяржаўная кампанія «Алроса», на якую прыпадае каля 90% усёй здабычы алмазаў у краіне, завяршыла паўгоддзе са стратамі ўпершыню за 6 гадоў, піша The Moscow Times«.

За студзень–чэрвень 2026 года «Алроса», якая на траціну належыць «Росимуществу», а яшчэ на 25% — ураду Якуціі, страціла 9,5 млрд рублёў, выплывае з яе справаздачнасці па МСФА.

Выручка кампаніі год да года скарацілася на 33%, да 90,3 млрд рублёў (без уліку субсідый), валаWy прыбытак абрынуўся ў тры разы, да 14,1 млрд рублёў, а паказчык EBITDA — на 61%, да 14,3 млрд рублёў;

«Стан „Алросы“ цяпер цяжкі», — канстатуюць аналітыкі «Вектар Капіталу». Акрамя чыстага ўбытку, кампанія мае адмоўныя грашовыя патокі — іншымі словамі, паступленні на яе рахункі не пакрываюць усе адтокі. За паўгоддзе касавы разрыў у «Алросы» склаў 16,9 млрд рублёў, а за апошнія 12 месяцаў — 33,2 млрд.

«На працягу справаздачнага перыяду алмазна-дыямантавая галіна працягвала адчуваць ціск некалькіх фактараў, такіх як геапалітычная і макраэканамічная нявызначанасць, зацягнуты цыкл скарачэння аб'ёмаў запасаў алмазаў і дыяментаў у аграначным сектары і рытэйле, а таксама ўмацаванне курса рубля да долара, што прывяло да скарачэння выручкі ў першым паўгоддзі 2026 года», — тлумачыць «Алроса» ў справаздачы.

Кампанія, якая займае 30% сусветнага рынку алмазаў і з 2022 года знаходзіцца пад заходнімі санкцыямі, летась скараціла здабычу на 10%, да 29,8 мільёна каратаў. А сёлета прагназуе спад яшчэ на 13–16%, да 25–26 млн каратаў. Нягледзячы на гэта, запасы нераспрададзеных камянёў на балансе «Алросы» павялічваюцца — на канец паўгоддзя яны ацэньваюцца ў 150,84 млрд рублёў супраць 148,45 млрд годам раней.

«Алроса» стала стратнай на ўзроўні асноўнай дзейнасці, падкрэслівае «Вектар Капіталу». Аперацыйны ўбытак кампаніі за 6 месяцаў склаў 6 млрд рублёў, а чысты ўбытак за аналагічны перыяд яна атрымала ўпершыню з пандэміі 2020 года.

Каб скараціць выдаткі, летась «Алроса» скараціла заробкі супрацоўнікаў, непасрэдна не ўцягнутых у здабычу, на 10%, частку перавяла на няпоўны працоўны дзень, а таксама прыпыніла работы на двух радовішчах — Верхняй Муне і двух участках «Алмазаў Анабара». У чэрвені «Алроса» вырашыла законсервіраваць горныя працы на прадпрыемстве «Севералмаз», якое забяспечвае каля 10% здабычы алмазаў у краіне.

«Бягучы грашовы паток ужо не дазваляе адначасова бязбольна фінансаваць капітальныя выдаткі і абслугоўваць доўг, — тлумачыць „Вектар Капіталу“. — Пакуль запас ліквіднасці ў кампаніі ёсць, але пры захаванні цяперашняй кан'юнктуры фінансавая ўстойлівасць будзе і далей пагаршацца».

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках