«У іх так прынята рабіць сабе рамонт?»
2- 18.08.2026, 17:56
- 3,248
Аб'ява расіян пра арэнду жылля шакавала беларусаў.
Незвычайную аб'яву пра здачу кватэры знайшла жыхарка комплексу «Мінск-Мір» kovalchuk_yana14.
«Ну што, беларусы, мы прабілі дно на рынку арэнды нерухомасці, — піша яна. — Знайшла гэту аб'яву ў групе арэнды кватэр у «Мінск-Мір». Выдаліла адрас і кантакты. Дзяўчына прапануе зрабіць ёй рамонт у голай кватэры, плаціць за арэнду, неяк там жыць і працаваць, пазначыла нават дэдлайны па завяршэнні аздаблення і «льготныя» сумы арэнды.
Што адбываецца? Чаму пісала яна, а сорамна мне? І вішанька на тарце — уласнік з РФ, у іх так прынята рабіць сабе рамонт?»
Кошт арэнды, пазначаны ў аб'яве, — 1500 беларускіх рублёў у месяц.