Лайма Вайкуле спрагназавала будучыню расіян
1- 18.08.2026, 16:37
- 3,930
Жыхароў РФ чакае ізаляцыя.
Знакамітая латвійская спявачка Лайма Вайкуле дала прагноз адносна будучыні расіян, піша «Главред».
Спявачка ўпэўненая, што наперадзе ў расіян — змрочныя часы. Поўная ізаляцыя ад усяго свету напэўна зробіць маладое пакаленне няшчасным.
«Яны ж людзі свету, яны ведаюць мовы, свет адкрыты для іх — але цяпер усё гэта будзе закрыта, і яны будуць, як жывёлы, там жыць, як мы жылі», — разважае Вайкуле.
Спявачка таксама дадала, што яна памятае часы Савецкага Саюза і як ёй было сорамна.
«Я памятаю час, калі мне было сорамна, што я з Савецкага Саюза, я прыязджала ў Амерыку, і мы адразу пераходзілі на англійскую мову, каб яны не пачулі, што мы размаўляем па-руску, што мы ведаем рускую мову, каб толькі не думалі, што мы з Саўка», — распавяла Вайкуле.