18 жнiўня 2026, aўторак, 16:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Спадарожнік паказаў наступствы ўдару па ракетна-касмічным цэнтры «Прагрэс» у Расіі

1
Спадарожнік паказаў наступствы ўдару па ракетна-касмічным цэнтры «Прагрэс» у Расіі
Фота: Fire Point

Аднаўленне стратэгічнага расійскага завода займе месяцы.

У ноч на 15 жніўня Сілы абароны Украіны паразілі расійскі ракетна-касмічны цэнтр «Прагрэс» у Самары. Гэта адзінае прадпрыемства ў РФ, што займаецца серыйнай зборкай ракет-носьбітаў сямейства «Саюз-2».

Пра гэта паведамляе Telegram-канал «КіберБорошно».

Імаверна, удар прыйшоўся на корпус 106А, які з'яўляецца часткай вытворчага масіва ракет «Саюз». Менавіта ў гэтым памяшканні высокага класу чысціні мантавуюць «нервовую сістэму» носьбітаў: бартавую электроніку, прыборы, сістэму кіравання і кабельную сетку.

Без праходжання гэтага этапу сабраць ракету немагчыма нават пры наяўнасці гатовых карпусоў і бакаў. Побач таксама знаходзіцца корпус канчатковай зборкі - 106Б.

Наступствы для вытворчасці

Аднаўленне такога аб’екта будзе цягнуцца значна даўжэй за рамонт звычайнага цэха. З-за спецыфікі памяшкання высокага класу чысціні наступствы пажару, сажы і заліцця вадой азначаюць патрэбу ў рэкваліфікацыі чыстых зон, у рэсертыфікацыі тэхналагічнага працэсу і ў паўторным кантролі запыленасці. Гэта займе месяцы, а не тыдні.

Акрамя таго, сітуацыю для РФ ускладняюць санкцыі - бартавая электроніка «Саюзаў» моцна залежыць ад імпартных кампанентаў, доступ да якіх абмежаваны і якія нельга проста дакупіць.

У чым стратэгічная важнасць «Прагрэсу»

Гэты завод унікальны, бо дублюючых вытворчасцей у Расіі няма. Толькі тут збіраюць усю лінейку ракет «Саюз-2», з дапамогай якіх Расія выводзіць у космас свае апараты. Сярод іх:

вайсковыя спадарожнікі радыётэхнічнай выведкі і цэлеўказання «Ліяна»;

апараты аптычнай выведкі «Персона» і «Раздан»;

спадарожнікавы інтэрнэт «Рассвет» (аналог Starlink ад «Бюро 1440»), які разгортваецца выключна носьбітамі «Саюз-2.1б».

Дакладны маштаб разбурэнняў на заводзе ўдакладняецца з дапамогай спадарожнікавых здымкаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках