Украінскія дэсантнікі знішчаюць лагістыку і артылерыю расійцаў пад Купянскам
- 17.08.2026, 20:38
Відэафакт.
Байцы падраздзяленняў БпС 77-й асобнай аэрамабільнай брыгады 7-га корпуса ДШВ знішчылі і пашкодзілі 38 адзінак расійскай тэхнікі на Купянскім напрамку.
Як паведамляе Цензор.НЕТ, пад удары FPV-дронаў трапілі лагістыка і артылерыя расійцаў.
Сярод знішчанай тэхнікі:
3 наземныя робатызаваныя комплексы (НРК);
9 матацыклаў;
7 квадрацыклаў;
12 адзінак лёгкага аўтатранспарту (ЛАТ);
3 УАЗ-452;
2 ГАЗ-3302;
5 адзінак грузавога аўтатранспарту (ГАТ);
2 гарматы.
Знішчэнне расійскай тэхнікі істотна ўскладняе акупантам лагістыку і абмяжоўвае іх магчымасці для правядзення штурмавых дзеянняў на гэтым напрамку.
З-за стратаў праціўнік усё радзей выкарыстоўвае транспарт для падвозу асабовага складу, правіянту і боепрыпасаў. Дастаўка зацягваецца ў часе, а на асобных участках падвоз рэсурсаў да пазіцый становіцца фактычна немагчымым.