Зваршчык з Мазыра пайшоў ваяваць за Расію і знік без вестак
15- 17.08.2026, 18:48
- 2,416
Апошні раз ён быў анлайн у сацыяльных сетках у сакавіку 2023 года.
41-гадовы зваршчык з Мазыра Павел Телепун знік без вестак на вайне супраць Украіны, піша «Медыязона».
Родныя Телепуна публікуюць у сацыяльных сетках аб'явы з просьбай дапамагчы ў пошуку мужчыны, аднак тэлеграм-канал «Не чакай мяне з Украіны» піша, што ён загінуў. Мужчына ваяваў на Луганскім напрамку. Калі менавіта мазырчанін падпісаў кантракт з арміяй РФ — невядома. Апошні раз ён быў анлайн у сацыяльных сетках у сакавіку 2023 года.
У ініцыятыве BELPOL «Медыязоне» распавялі, што Павел Телепун нарадзіўся ў Мазыры, скончыў Мазырскі дзяржаўны будаўнічы каледж, працаваў зваршчыкам у ААТ «Мілгарт», аўтобусным парку № 2 і ААТ «Мазырпрамбуд».
Некалькі разоў быў асуджаны за крадзяжы, суд таксама накіроўваў яго на прымусовае лячэнне ад алкагалізму, піша «Медыязона».