17 жнiўня 2026, панядзелак, 14:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэжымы Пуціна і Лукашэнкі могуць разваліцца літаральна за тры дні»

1
«Рэжымы Пуціна і Лукашэнкі могуць разваліцца літаральна за тры дні»
Дзмітрый Бандарэнка

Сітуацыя можа хутка змяніцца.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Дзмітрый Бандарэнка лічыць, што сітуацыя ў Беларусі залежыць ад змяненняў у Расіі і вынікаў вайны ва Украіне. Такое меркаванне ён выказаў у інтэрв'ю сайту Charter97.org:

— Усё можа змяніцца вельмі хутка, бо шмат што залежыць ад сітуацыі ў Расіі, ад вынікаў вайны ва Украіне.

Мы бачым, што ў Расіі пэўныя працэсы ўжо адбываюцца. Апошнія навіны — забарона «Яблоку» ўдзельнічаць у «выбарах» у Дзяржаўную думу Расіі. Як толькі было абвешчана пра ўдзел партыі «Яблоко» ў гэтых «выбарах», яе рэйтынг вырас да 12 працэнтаў. Дзесяткі тысяч расіян пачалі актыўна прасоўваць «Яблоко» ў інтэрнэце, ствараць відэаролікі, размяшчаць яе праграму і сімволіку, заклікі да спынення вайны ва Украіне. Гэта было вельмі падобна да «выбарчай кампаніі» 2020 года ў Беларусі. Крамлю стала зразумела, што калі «Яблоко» працягне сваю агітацыю і дойдзе да этапу галасавання, у Расіі можа адбыцца сапраўдная рэвалюцыя. Менавіта таму давялося тэрмінова здымаць «яблачнікаў» з «выбараў». Але ўсе ў Расіі і за мяжой убачылі, што Пуцін насамрэч слабы і, нягледзячы на мільярды, што ідуць на прапаганду, нават расіяне хочуць кардынальных перамен у сваім жыцці.

Рэальныя магчымасці для Беларусі адкрыюцца тады, калі Расіі будзе не да нас, і частка лукашэнкаўскай наменклатуры выступіць супраць свайго патрона. Менавіта тады будуць вызвалены ўсе палітвязні, а людзі, якія цяпер знаходзяцца ў эміграцыі, атрымаюць магчымасць вярнуцца ў краіну.

Будзе створаны ўрад нацыянальнага выратавання, сапраўдны пераходны ўрад, у які ўвойдуць прадстаўнікі розных палітычных сіл. Магчыма, у ім будуць і людзі, якія сёння знаходзяцца ва ўладзе — пры ўмове, што ў пэўны момант яны стануць на бок народа. Для іх гэта адзіны шанец застацца ў гісторыі і быць нейкімі ўдзельнікамі тых працэсаў рэфармавання, якія будуць праходзіць у краіне. Так у свой час зрабілі чыноўнікі і сілавікі камуністычнай Польшчы. Яны скарысталіся шанцам і пайшлі на круглы стол з апазіцыяй, якая была вельмі шырокай.

Ну а потым у нас будуць свабодныя выбары, як я думаю, паводле Канстытуцыі 1994 года ў Вярхоўны Савет, які стане парламентам, што прымае законы прамога дзеяння. І ўжо пасля гэтага, калі будзе захавана пасада прэзідэнта, будуць выбары прэзідэнта, мэраў гарадоў, якіх ніколі не было ў Беларусі, новага парламента — магчыма, ужо паводле новага заканадаўства.

Выбары — не самамэта, мэта ў тым, каб стварыць новую беларускую дзяржаву, якая ўвойдзе ў склад Еўрапейскага саюза і НАТА, правядзе рэформы паводле стандартаў ЕС і з яго дапамогай. Мэта — дасягнуць узроўню жыцця для беларусаў, параўнальнага з узроўнем жыцця ў Еўрасаюзе, бо наш народ дастаткова пакутаваў і заслужыў права на годнае жыццё.

— Калі гэта адбудзецца?

— Давайце паверым Але Пугачовай, якая сказала, што радыкальныя перамены ў Расіі пачнуцца ў 2027 годзе.

Беларусы ў 2020 годзе паказалі, што хочуць жыць у нармальнай еўрапейскай Беларусі. Я ўпэўнены, што, як і Савецкі Саюз, рэжымы Пуціна і Лукашэнкі могуць разваліцца літаральна за тры дні.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках