Па Прыпяці ў Мазыры ходзяць пешшу
11- 17.08.2026, 14:38
- 13,988
Гэта яшчэ не рэкорд падзення ўзроўню вады ў рацэ.
Свежыя фота абмялеўшай Прыпяці ў Мазыры, якія выклаў мясцовы блогер Лёша Астапенка, шакавалі карыстальнікаў. Як адзначыў «Флагшток». Але гэта яшчэ не рэкорд падзення ўзроўню вады ў рацэ) на здымках ад 16 жніўня, на асобных участках замест вады ў рэчышчы ракі — голы пясок, па якім ходзяць пешшу.
Не засталося нават нядаўна ўзніклых астравоў — яшчэ некалькі дзён таму жыхары Мазыра каталіся па іх на веласіпедах.

На спадарожнікавых здымках відаць, што пойма Прыпяці ўсяго за год ператварылася ў «пустыню». Падзенне ўзроўню вады ў Прыпяці крытычнае, але пакуль не рэкорднае. Узровень вады яшчэ не дасягнуў абсалютнага мінімуму, які быў зафіксаваны ў верасні 2015 года, — мінус 21 см адносна нулявой адзнакі паста.

Паводле даных на раніцу 17 жніўня, на гідрапосце ў Мазыры ўзровень вады ў Прыпяці дасягнуў адзнакі мінус 7 сантыметраў адносна нулявой адзнакі. У апошнія дні падзенне ўзроўню запаволілася.
Аднак у каментарыях да актуальных здымкаў мясцовыя жыхары адзначаюць, што такога абмялення ракі ў Мазыры не назіралі нават у рэкордным 2015 годзе.