17 жнiўня 2026, панядзелак, 10:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Грэцыі з гары Алімп ратавалі 50-гадовую беларуску

У Грэцыі з гары Алімп ратавалі 50-гадовую беларуску

Яна атрымала траўму.

Днём 15 жніўня на грэчаскай гары Алімп прайшла аперацыя па ратаванні 50-гадовай беларускі, паведаміў партал news247.

Два аўтамабілі выратавальнікаў былі накіраваныя 15 жніўня да Святой пячоры (Агіёс Спілаёс) каля Алімпа пасля званка на нумар 112. Там 50-гадовая жанчына з Беларусі атрымала траўму падчас паходу.

Выратавальнікі паклалі пацярпелую на насілкі і даставілі ў бяспечнае месца, адкуль яе забрала машына хуткай дапамогі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках